Новости

Дастойныя ўрачы ў нашым цудоўным горадзе

Шмат гадоў чытаю і выпісваю “Лідскую газету”. А зараз з яе старонак хацелася б выказаць тое вялікае, што берагу на душы. Гэта словы шчырай падзякі нашым медыкам-стаматолагам.

У ліку такіх, пра якіх кажуць “урач ад Бога”, – стаматолаг Маргарыта Уладзіміраўна Крапіўніцкая. Яна працуе ў гарадской паліклініцы №2 па вул. Труханава. 

Многія з нас ведаюць, што такое зубны боль і колькі ён забірае сіл і здароўя. Але на дапамогу прыходзіць яна, добрая, безадказная, граматная, з залатымі рукамі і лагоднай усмешкай доктар Маргарыта Уладзіміраўна. З павагай яна адносіцца да ўсіх сваіх пацыентаў.

Подробнее...